Delfi.lt

Брыгада механізаваных пехацінцаў Літоўскай арміі Geležinis Vilkas па чыгунцы перавозіць з Клайпедскага порта ў Руклу амерыканскую вайсковую тэхніку — розныя колавыя бронетранспарцёры Stryker, браняваныя пазадарожнікі HMMWV, грузавікі.

Гэтую тэхніку ў час вучэнняў у Літве будуць выкарыстоўваць літоўскія і амерыканскія вайскоўцы, якія знаходзяцца ў Рукле.

Новая змена амерыканскіх вайскоўцаў прыбыла з 2-га кавалерыйскага палка 3-й дывізіі пяхоты ЗША ў Германіі.

Вайскоўцы ЗША ў краінах Балтыі пазменна дыслакуюцца з вясны 2014 года ў рамках аперацыі Operation Atantic Resolve. Мэта гэтай аперацыі — паказаць саюзнікам ЗША, што НАТА гарантуе бяспеку ва Усходняй Еўропе перад агрэсіўнымі дзеяннямі Расіі ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?