Іранскія ўлады распарадзіліся аб закрыцці рэфармісцкай газеты пасля таго, як у ёй была апублікаваная фатаграфія Джорджа Клуні, што надзеў значок «Я — Шарлі» у знак падтрымкі французскага штотыднёвіка Charlie Hebdo, на рэдакцыю якога быў здзейснены напад на мінулым тыдні.
У пастанове суда аб закрыцці газеты Mardom-e Emruz фотаздымак амерыканскага кінаакцёра характарызуецца як непрыстойны.
Штотыднёвік Charlie Hebdo выклікае непрыязнасць у многіх у Іране з-за публікацыі карыкатур на мусульманскага прарока Мухамеда.
0
0
0
0
0
0