Спікер парламента Паўднёвай Асеціі Анатоль Бібілаў раскрытыкаваў праект дамовы аб інтэграцыі з Расеяй за недастатковую рашучасць. Яго ўласная партыя «Адзіная Асеція», якая мае ў парламенце большасць месцаў, прапанавала альтэрнатыўны варыянт, у адпаведнасці з якім асноўныя органы ўлады рэспублікі пераходзяць пад кантроль Масквы. Да гэтага Асецію штурхаюць сілы ў кіраўніцтве Расіі.

Міністр замежных спраў непрызнанай тэрыторыі Давід Санакоеў прэзентаваў варыянт дамовы, падрыхтаваны палітрадай пры прэзідэнце Паўднёвай Асеціі. Фактычна ён уяўляе сабой кальку з дамовы аб стратэгічным партнёрстве Расіі і Абхазіі, падпісанай пры канцы лістапада мінулага года. У адпаведнасці з ім асецінская армія становіцца часткай Аб'яднанай групоўкі войскаў, у якую таксама ўваходзіць «выдзелены кантынгент» расейскіх узброеных сілаў.

У адрозненне ад расейска-абхазскага пагаднення, у паўднёваасецінскім праекце не прапісана тое, як менавіта будзе ажыццяўляцца камандаванне групоўкай — гэтае пытанне прапануецца ўзгадніць на працягу шасці месяцаў пасля прыняцця дамовы. У выпадку з Абхазіяй указваецца, што камандуючы групоўкай прызначаецца Масквой.

Праект таксама прадугледжвае зняцце пагранічных і мытных пунктаў на мяжы, а таксама «сумесную дзейнасць па забеспячэнні законнасці, правапарадку і грамадскай бяспекі, супрацьдзеянні карупцыі, кантролі за абаротам наркотыкаў, прымусовым выкананні судовых актаў, выкананні крымінальных пакаранняў на тэрыторыі Рэспублікі Паўднёвая Асеція» і, нарэшце, стварэнне «адзінай эканамічнай прасторы». Канкрэтныя формы інтэграцыі ў тэксце не прапісаны.

Менавіта за гэта раскрытыкаваў праект спікер парламента Паўднёвай Асеціі Анатоль Бибилов, які заявіў, у прыватнасці, што «прапанаваны сёння праект дагавора абсалютна не адпавядае сваёй назве — у ім мала што засталося ад саюзніцтва і яшчэ менш ад інтэграцыі».

Праект Бібілава прадугледжвае поўнае перападпарадкаванне Маскве значнай часткі органаў улады рэспублікі. У адпаведнасці з ім, у расійскую сістэму органаў улады павінны перайсці МУС, мытныя і пагранічныя службы Паўднёвай Асеціі, бяспека і абарона.

У новым варыянце Расея павінна ўзяць на сябе «паўнамоцтвы па ажыццяўленню правасуддзя» у Паўднёвай Асеціі, і, як у аналагічных выпадках, судовая сістэма рэспублікі стане часткай расійскай. Падлягае інтэграцыі і сістэма МНС.

Праўда, пункты аб павышэнні сярэдняй заработнай платы асецінскіх бюджэтнікаў, а таксама сацыяльных гарантый для грамадзян Расіі, якія пражываюць у Паўднёвай Асеціі, застаюцца ў сіле, аднак, відавочна, што аб паўнавартаснай эканамічнай інтэграцыі рэспублікі ва ўмовах крызісу гаворкі не ідзе. І гэта, дарэчы, аб'ядноўвае абодва праекта: прэзыдэнцкую пасаду і парламенцкі.

На думку расійскіх экспертаў, прыняцце дакумента ў рэдакцыі Бібілава «азначае фактычную ліквідацыю Паўднёвай Асеціі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?