Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

У аўторак, 3 лютага, каля 19:40 у аддзяленні філіяла банка невядомы мужчына, пагражаючы нажом аператару-касіру, завалодаў ключамі ад сейфа і выкраў каля 80 млн рублёў.

Грошы ён паклаў у палімерны пакет, забраў мабільны тэлефон пацярпелай, замкнуў яе ў памяшканні банка і збег з месца злачынства.

На месцы здарэння цягам вечара і ночы працавала следча-аператыўная група, супрацоўнікі следчага ўпраўлення УСК па Гомельскай вобласці, эксперты-крыміналісты міжраённага аддзела УГКСЭ па Гомельскай вобласці. Каардынацыю работы ажыццяўляў намеснік начальніка УСК па Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба СК.

Супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне асобы нападніка.

Мазырскім РаСКа заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 207 (разбой з мэтай завалодання маёмасцю ў буйным памеры) КК Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0