Генпракурор Украіны Віталь Ярэма падаў у адстаўку. Пры гэта паведамляюць украінскія інфармацыйныя агенцтвы, у прыватнасці, УНІАН, са спасылкай на інсайдарскую інфармацыю. Афіцыйнага паведамлення пакуль няма.

Ярэма ў часы першай «Аранжавай кааліцыі» ўзначальваў міліцыю Кіева. Ён паслядоўна ўваходзіў у апазіцыйны Блок Юліі Цімашэнкі. Генпракурорам ён стаў пасля перамогі Еўрамайдану і ўцёкаў прэзідэнта-карупцыянера Януковіча.

Ярэму абвінавачвалі ў празмерных повязях з некаторымі алігархічнымі групамі і захаванні кліентэлізму ў сістэме пракуратуры. За час яго кіравання не было даведзена да суда ніводнай гучнай карупцыйнай справы, а расследаванне забойстваў на Майдане ішло млява.

Адстаўкі Ярэмы дабіваліся грамадзянскія актывісты, яго моцна крытыкавалі СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?