Гульня ў імітацыю
Жанр: драма, біяграфія, ваенны
Рэжысёр: Мортэн Цільдум
У ролях: Бенедыкт Камбербэтч, Кіра Найтлі, Мэцью Гуд, Роры Кінер, Ален Ліч, Мэцью Бірд, Чальз Дэнс, Марг Стронг, Джэймс Норткат
Вялікабрытанія, ЗША, 114 хв.
Адзнака: 8,5 з 10.

1939. Брытанская выведка даручае таленавітаму матэматыку і логіку Алану Цьюрынгу расшыфроўку сакрэтнага кода Энігмы — унікальнай шыфравальнай машыны Трэцяга рэйха.

Цьюрынг набірае бліскучую каманду з дапамогай крыжаванкі, змешчанай ў брытанскай газеце, і пачынае працу ў звышсакрэтным цэнтры ўзлому шыфраў і кодаў — Блетчлі-парку. Фільм расказвае пра заснавальніка сучаснай інфарматыкі Алана Цьюрынга, які падчас Другой сусветнай вайны стварыў прататып камп'ютара.

Сцэнар заснаваны на кнізе Эндру Ходжэса «Алан Цьюрынг: Энігма», а рэжысёрам стаў нарвежац Мортэн Цільдум («Паляўнічыя за галовамі», 2012). Здымкі адбываліся ў Блетчлі-парку і школе Шэрбарн, дзе вучыўся Цьюрынг, а прататып электронна-механічнай машыны, ім створанай, быў павялічаны дзеля надання большай кінаматаграфічнасці.

Сюжэт мае тры планы: адзін расказвае пра часы вучобы будучага матэматыка ў школе Шэрбарн, другі — уласна праца ў Блетчлі- парку, трэці — драматычныя падзеі перадапошняга года жыцця Алана, які зазнаў пераслед з-за сваёй гомасэксуальнасці. Закранутая таксама і псеўдарамантычная лінія адносінаў Цьюрынга з калегай Джоан Кларк, якую сыграла Кіра Найтлі.

Стужка намінаваная на «Оскар-2015» у некалькіх катэгорыях, сярод якіх «Найлепшы фільм», «Найлепшая рэжысёрская работа», «Найлепшая муж- чынская роль». Фільм уключаны ў спіс «Найлепшых фільмаў 2014 года» Нацыянальнай радай кінакрытыкаў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?