Зборная Беларусі па гандболе стартавала на чэмпіянаце ў Эўропы. У першым матчы сёньня нашы хлопцы ў нарвэскім Драмэне супрацьстаялі чэмпіёнам сьвету зь Нямеччыны.

Каманда Спартака Мірановіча няблага глядзелася на фоне грознага суперніка цягам першых сарака пяці хвілін. Перавага немцаў на гэтым адрэзку складала ўсяго адзін‑тры мячы. Пасьля гэтага нашы крыху падселі фізычна. Плюс да ўсяго немца памянялі брамніка, зь якім беларусы так і не змаглі справіцца.

Першы тайм скончыўся зь лікам 16:13 на карысьць немцаў, фінальны сьвісток зафіксаваў перамогу нашых саперікаў — 34:26. Самым выніком у складзе нашай каманды стаў Барыс Пухоўскі, які закінуў 10 галоў. У складзе немцаў этнічны беларус Андрэй Клімавец вызначыўся пяць разоў.

Наступны матч нашы гандбалісты правядуць у суботу з Гішпаніяй, а ў нядзелю сустрэнуцца з Вугоршчынай. Матчы будзе трансьляваць тэлеканал «Лад».

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0