«Наперадзе ў нас цэлы шэраг найважнейшых задач, якія трэба будзе вырашаць у няпростай эканамічнай сітуацыі і складанай міжнароднай абстаноўцы.

Як бы ні было гэта дорага, нам трэба разам: рускім, беларусам і ўкраінцам — у год 70-годдзя годна сустрэць гэтую дату ў міры і згодзе», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на найвышэйшым узроўні неабходна правесці юбілейныя мерапрыемствы і ўнутры краіны.

«Паказаць ўсяму свету, што Вялікая Перамога — гэта наш нацыянальны здабытак. І вынікі Другой сусветнай, Вялікай Айчыннай вайны не могуць быць не тое што фальсіфікаваныя, а падвергнутыя рэвізіі. Мы не можам каму б там ні было дазволіць прыменшыць значэнне гэтай перамогі, перагледзець уклад беларускага народа ў разгром фашызму», — сказаў Лукашэнка.

«У год 70-годдзя Вялікай Перамогі на нас ускладаецца асаблівая адказнасць за гарантаванне нацыянальнай бяспекі краіны ва ўсіх яе сферах», — дадаў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?