Фота: Facebook ScienceSoft
Адна з найстарэйшых беларускіх ІТ-кампаній ScienceSoft абвясціла аб адкрыцці цэнтру распрацоўкі ў Ханоі, В’етнам, перадае dev.by.
У першы час у в’етнамскім цэнтры будуць працаваць пяць праграмістаў, да канца года іх стане некалькі дзясяткаў.
Цэнтр распрацоўкі будзе спецыялізавацца на.NET, Java і PHP. ScienceSoft плануе доўгатэрміновае кіраванне персаналам і асабістае планаванне развіцця супрацоўнікаў.
В’етнам быў абраны праз развітую ІТ-інфраструктуру, упор на вышэйшую адукацыі і досвед супрацы з ЗША і Японіяй. Невысокі ўзровень жыцця ў краіне дазволіць кампаніі зэканоміць 30% выдаткаў.
Акрамя таго, у некаторых аддзелах кампаніі ў Беларусі да канца году рост колькасці супрацоўнікаў складзе 30-50%.
***
ScienceSoft заснаваная ў 1989 годзе як «НавучСофт». Кампанія мае галоўны офіс у Мінску і прадстаўніцтва ў Хельсінкі, у якіх разам працуюць 450 чалавек. Займаецца вытворчасцю праграмнага забеспячэння па замове, кансалтынгам і аўтсорсінгам паслуг, сістэмнай інтэграцыяй. Сярод кліентаў — Microsoft, IBM і Oracle.