16-гадовы кіроўца на матацыкле «Мінск» пры сустрэчным раз'ездзе з неўстаноўленым аўтамабілем збіў пешахода, які ішоў у спадарожнай па кірунку паласе руху.

Ад атрыманых траўмаў 39-гадовы мужчына памёр на месцы аварыі.

«У кіроўцы матацыкла ўзятыя аналізы. Навучэнец не мае пасведчання кіроўцы, раней за парушэнні ПДР да адказнасці не прыцягваўся. Пешаход быў з флікерам», — распавялі ў ДАІ Гомельскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?