БелТА
Беларусь ніколі не юліла перад Расіяй, заўсёды адкрыта і сумленна ішла на супрацоўніцтва. На гэты факт звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся сёння з губернатарам Курскай вобласці Расіі Аляксандрам Міхайлавым.
«Мы родныя браты, нам Госпадам наканавана быць у гэтай дружбе і будаваць такім чынам нашы інтэграцыйныя адносіны, — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Мы ніколі не юлілі перад расіянамі. Калі ўжо ішлі на саюз, вайскова-палітычны, эканамічны, то рабілі гэта адкрыта, сумленна».
0
0
0
0
0
0