На перамовах па іранскай ядзернай праграме, якія праходзяць у Лазане, дасягнуты пэўны прагрэс: бакі пагадзіліся з планам паступовага скарачэння Іранам сваіх ядзерных магутнасцяў у абмен на паслабленне заходніх санкцый.

Як паведамляюць мясцовыя сродкі масавай інфармацыі, Іран блізкі да таго, каб пагадзіцца на істотнае скарачэнне колькасці цэнтрыфуг.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, які знаходзіцца ў Швейцарыі на перамовах па іранскай ядзернай праграме, адклаў запланаванае вяртанне ў Вашынгтон, разлічваючы да аўторка дасягнуць пагаднення.

У перамовах прымаюць удзел дэлегацыі Ірана і «міжнароднай шасцёркі» — Расіі, ЗША, Кітая, Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі.

31 сакавіка — апошні тэрмін, усталяваны удзельнікамі перамоваў для выпрацоўкі агульных параметраў ўзаемапрымальнага пагаднення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?