У Францыі абвергнулі паведамленні пра выяўленне мабільнага тэлефона з відэа, запісаным у апошнія секунды падзення Airbus A-320 у салоне лайнера.

Па словах прадстаўніка жандармерыі Жана Марка Менікіні, якія прыводзіць CNN, гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Ён адзначыў, што на месцы авіякатастрофы былі знойдзеныя сотавыя тэлефоны, аднак звесткі з іх яшчэ не вывучаныя.

Адказваючы на пытанне, ці мог хто-небудзь з удзельнікаў пошукавай аперацыі перадаць карту памяці прадстаўнікам СМІ, Менікіні адказаў адмоўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?