16 (–). Віктар Шынкевіч

Кіраўнік службы бяспекі прэзідэнта.

 

Служба бяспекі прэзідэнта — адна з самых закрытых спецслужбаў краіны. Ніхто не ведае дакладную колькасць людзей, якія працуюць у гэтай структуры, але вядома, што лік ідзе на сотні. Кіраўнік службы бяспекі — адна з ключавых пасад у сённяшняй Беларусі.

Уласна Шынкевіч больш нагадвае чыноўніка, чым сілавіка. Шынкевіч — своеасаблівы мазгавы цэнтр, які займаецца пытаннямі планавання і забеспячэння аперацый.

Сённяшні галоўны целаахоўнік краіны — чалавек не самы малады, старэйшы за свайго папярэдніка Уцюрына.

 

Цытата

«Гэта не кіно, і пралікі ў працы недапушчальныя».

У інтэрв’ю газеце «Во славу Родіны».

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1960 годзе ў вёсцы Кромавічы Докшыцкага раёна. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, Вышэйшыя курсы КДБ СССР, Акадэмію кіравання. Ад 1986 да 1995 праходзіў службу на розных пасадах у органах КДБ. Ад 1995 па цяперашні час — у службе бяспекі прэзідэнта. Ад 2014 — начальнік службы бяспекі. Палкоўнік.

* * *

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0