Устаноўка «Хрызантэма», tass.ru

Устаноўка «Хрызантэма», tass.ru

Беларускае абароннае прадпрыемства «Пеленг» замяніла ўкраінскія прыцэлы для расійскіх самаходных супрацьтанкавых комплексаў «Хрызантэма». Акрамя таго, гэтая кампанія робіць оптыку для расійскіх разведвальных касмічных апаратаў.

«Беларусь гатовая асвоіць многія рэчы. Магу сказаць, што мінскае прадпрыемства «Пеленг» асвоіла аптычныя сістэмы для артылерыйскай ўстаноўкі «Хрызантэма». Таксама «Пеленг» працуе з «Раскосмасам» — стварае аптычныя разведвальныя сістэмы», — паведаміў у інтэрв'ю ТАСС віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін.

«У нас з Беларуссю цесная кааперацыя, і гэта сапраўды вельмі добрая вытворчасць, якой няма ў Расіі, — падкрэсліў Рагозін. — Яны лёгка ўзялі на сябе ў рамках праграмы імпартазамяшчэння частку таго, што раней пастаўляла Украіна».

Намеснік старшыні ўрада Расіі падкрэсліў, што ўвесь ваенна-прамысловы комплекс СССР быў у свой час падзелены паміж трыма рэспублікамі: на Расію прыходзілася 80, на Украіну - 15 і на Беларусь — 5 працэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?