З 14 красавіка пачынаюць адключаць ацяпленне ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках, прамысловых прадпрыемствах, з 18 красавіка — у жылых дамах, інтэрнатах, гасцініцах.
У дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх, навучальных установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках адключэнне ацяплення пачнецца з 23 красавіка, паведамляе БелТА.
Што праўда, прагноз надвор'я на бліжэйшыя дні не вельмі аптымістыстычны, цягам тыдня будзе трымацца халаднаватае надвор'е. Pogoda.by паведамляе, што да канца тыдня тэмпература паветра ў сталіцы днём будзе складаць +6—8 градусаў.
0
0
0
0
0
0