У Францыі будзе выдадзена кніга, напісаная загінулым ад рук экстрэмістаў галоўным рэдактарам сатырычнага часопіса Charlie Hebdo Стэфанам Шарбано.

Як адзначае прадстаўнік выдавецтва, гэтая кніга была завершана Шарбано за два дні да гібелі. У ёй гаворыцца, што ў свеце барацьба супраць расізму была памылкова заменена «барацьбой з ісламафобіяй».

7 студзеня 2015 г. у ходзе ўзброенага нападу на офіс рэдакцыі Charlie Hebdo ў Парыжы былі забітыя 12 чалавек, у тым ліку галоўны рэдактар і двое паліцэйскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?