4 мая ў Мінску адбыліся перамовы міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыйскай Рэспублікі Себасціянам Курцам.

Падчас сустрэчы адбыўся зацікаўлены дыялог па шырокім спектры пытанняў двухбаковага парадку дня з упорам на гандлёва-эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва, а таксама па шэрагу тэм міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства.

Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні да канца года шэрагу сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку чарговага раўнда кансультацый паміж МЗС, а таксама 12-га пасяджэння міжурадавай Беларуска-аўстрыйскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Суразмоўцы таксама абмяняліся думкамі па пытаннях узаемадзеяння Беларусі і ЕС, перспектывам развіцця ініцыятывы «Усходняе партнёрства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?