Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэневе Міхаіл Хвастоў, выступаючы 4 мая ў Радзе ААН па правах чалавека ў межах праходжання Беларуссю другога ўніверсальнага перыядычнага агляду. 

«Мы не прызнаем мандат спецдакладчыка, — падкрэсліў Хвастоў. — Мандат не ўзгоднены з урадам краіны, быў прыняты паспешна і без кансэнсусу». 

Паводле слоў дыпламата, Беларусь і далей будзе пераконваць партнёраў па Радзе ААН па правах чалавека ў неабходнасці адмены мандата спецдакладчыка. 

Нагадаем, рашэнне аб увядзенні мандата спецыяльнага дакладчыка па Беларусі было прынятае Радай ААН па правах чалавека ў ліпені 2012 года ў сувязі са шматлікімі фактамі парушэння правоў чалавека. У адказ афіцыйны Мінск заявіў, што не прызнае мандат спецдакладчыка і не будзе з ім узаемадзейнічаць. 28 верасня 2012 года на 21-й сесіі рады ў Жэневе спецыяльным дакладчыкам быў прызначаны Міклаш Харашці. 28 чэрвеня 2014 года мандат спецдакладчыка быў працягнуты на год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?