Набліжаецца кніжны кірмаш у Варшаве, які пройдзе 14-17 мая на тамтэйшым Нацыянальным стадыёне (алеі Кс. Я. Панятоўскага, 1).

Кнігі з Беларусі будуць там ізноў! Спадзяемся пазнаёміцца з вамі на стэндзе 10/D1 і запрашаем наведаць літаратурныя імпрэзы, арганізаваныя ініцыятывай Books From Belarus і фондам «Адкрытая культура».

Books from Belarus – гэта супольная ініцыятыва незалежных выдаўцоў Беларусі, сярод якіх Саюз беларускіх пісьменнікаў, 34mag.net і Літаратурны Дом «Логвінаў». Мэта кампаніі – прасоўванне айчыннай літаратуры на сусветным кніжным рынку, наладжванне сувязяў і камунікацыі з літаратурнымі агентамі ды выдаўцамі з іншых краін, фармаванне інтэлектуальнага іміджа Беларусі за мяжой. Летась праект Books from Belarus узяў удзел у Франкфурцкім, Варшаўскім, Кіеўскім і Ляйпцыгскмі кніжных кірмашах.

Праграма беларускіх імпрэзаў у Варшаве:

14 мая, чацвер, 12:00 (ТВС), Books From Belarus, стэнд № 10/D1:

Аўтограф-сесія Святланы Алексіевіч

З вядомай аўтаркай вы можаце сустрэцца ля стэнда Books From Belarus. Запрашаем усіх тых, хто хоча падпісаць кнігу або пагаварыць з аўтаркай, намінаванай на Нобелеўскую прэмію ў 2014 годзе!

16 мая, субота, 19:00, клуб-кавярня OSIR (вул Tamka 40)

«Мінск у Варшаве», вечар беларускай прозы

Запрашаем на сустрэчу са знанымі беларускімі літаратарамі – Ігарам Бабковым і Артурам Клінавым. Чытанні, дыскусія і трохі беларускага экзістэнцыялізму – у камплекце.

Стэнд Books from Belarus запрашае на адведкі ўсіх ахвочых, а асабліва прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы!

Інфармацыйны партнёр беларускага стэнда - Інфармацыйны офіс «Беларусь у фокусе»/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0