Самалёт прэм’ера Беларусі Сяргея Сідорскага паляцеў на Кубу без Алега Праляскоўскага і Аляксандра Зімоўскага, якія ўваходзяць у сьпіс неўязных у Эўропу, Канаду і ЗША.

Болей як на гадзіну затрымаўся адлёт ў Гавану зь Менску самалёта прэм’ера Беларусі Сяргея Сідорскага, паведамляюць афіцыйныя крыніцы ў Беларусі. Прызнаецца, што затрымка тлумачылася адмовай Канады дазволіць самалёту беларускага прэм’ера зрабіць пасадку на тэрыторыі гэтай краіны для дазапраўкі.

У складзе дэлегацыі былі дарадцы прэзыдэнта Алега Праляскоўскага і старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага, якія уключаныя ў сьпіс неўязных у краіны Эўропы, ЗША і Канаду за удзел у фальсыфікацыі мінулых выбараў.

Паводле афіцыйных крыніцаў у Менску, гэтыя чыноўнікі мусілі застацца ў Менску.

Самалёт зь Сяргеем Сідорскім і чальцамі афіцыйнай дэлегацыі Беларусі вылецеў у Гавану. У праграме візыту беларускага прэм’ера сустрэча зь лідэрам Кубы Фідэлем Кастрам.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0