У нумары:

— Зміцер Дашкевіч: Тое, што адбываецца ва Украіне, — гэта апошні цвік у Расійскую імперыю. Інтэрв'ю лідара «Маладога Фронту».

— Арцём Шрайбман: У Рызе Беларусь панесла іміджавыя страты. Палітычны аглядальнік партала tut.by прысутнічаў на саміце Усходняга партнёрстваў Рызе, а перад тым узяў інтэрв'ю ў Дональда Туска ў Брусэлі.

— Колькі зарабляюць у Кітаі? Заробкі кітайцаў імкліва растуць, а дысцыпліна працы падтрымліваецца дзякуючы беспрацоўю.

— Андрэй Арлоўскі: беларускі пітбуль. 24 мая ў Лас-Вегасе беларус Андрэй Арлоўскі ў рамках турніру UFC 187 перамог Трэвіса Браўна з ЗША.

— Зносу няма. Жыхары прыватнага сектара з вуліц Чарвякова і Ураджайнай у Мінску чакаюць зносу сваіх дамоў і перасялення ў кватэры амаль 15 гадоў. Забудоўшчык пастаянна пераносіць тэрміны.

— Смалявічы — квартал у чыстым полі. 

— «Марцінкевіч ходзіць, а па ім звон звоніць». Гісторык-архівіст Зміцер Дрозд даказаў, што гісторыя з прыжыццёвым пахаваннем Дуніна-Марцінкевіча — не анекдот.

* * *

Выйшаў з друку свежы нумар (№20) штотыднёвіка «Наша Ніва». Падпісчыкам ён прыйдзе ўжо сёння, у газетных шапіках будзе з раніцы чацвярга.

На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту». Кошт падпіскі на месяц — 36 850 рублёў для фізічных асоб (індэкс 63125), 44 214 — для юрыдычных (індэкс 631252). Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Падрабязную інструкцыю падпіскі праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.

Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (Мінск, вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3).

Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку. Дзякуй за падтрымку!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0