Іна Зубовіч. Фота Сяргея Гудзіліна.

Іна Зубовіч. Фота Сяргея Гудзіліна.

У Мінску судзяць 34-гадовую Іну Зубовіч. Жанчыну абвінавацілі ў забойстве 3-гадовага сына. Яна віну прызнала.

Пракурор папрасіла адправіць яе на 25 гадоў у калонію агульнага рэжыму, паведаміла БелТА.

Пракурор папрасіла асудзіць яе на 25 гадоў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе БелТА. Абаронцы лічаць, што жанчыне можа быць прызначанае мінімальнае пакаранне, якое прадугледжвае санкцыя артыкула, — пазбаўленне волі на 8 гадоў. Прысуд будзе абвешчаны 1 чэрвеня.

Здарэнне адбылося на вуліцы Адзінцова ў Фрунзенскім раёне Мінска 28 студзеня. Зубовіч, як прызналася, хацела скінуцца разам з сынам. Але як скінула дзіця, сама перадумала.

Сын Уладзіслаў нарадзіўся 8 верасня 2011.

Перад забойствам Зубовіч напаіла яго — у целе хлопчыка знайшлі 1,9 праміле алкаголю. Затым яна скінула з балкона 12-га паверха.

Бацька сына выпіваў. І калі дзіцяці быў адзін месяц, Зубовіч выставіла яго з дому. Жыла з маці, якая і ўтрымлівала сям'ю. Але дзіця шмат хварэла, Іна працаваць не магла. І яе маці праз гэта сварылася.

Пасля нараджэння Іна пазычыла ў сяброўкі 4,5 млн рублёў на ложак і каляску. Дамовіліся, што верне далярамі: у 2011 гэта была 1 000 даляраў. Але не змагла аддаць і праз тры гады.

У 2014 пайшла працаваць у садок. У верасні памылкова ёй налічылі больш грошай. Жанчына імі скарысталася. На працы вырашылі, што «лішнія грошы» будуць вылічваць з яе заробку, і за снежань і студзень яна на рукі нічога не атрымала, бо знаходзілася на бальнічным. Гэта і падштурхнула задумацца пра суіцыд. Яна меркавала, што сын без яе будзе нікому не патрэбны, таму зрабіла спробу суіцыду разам з ім.

«Я хачу пакончыць з сабой. Прашу суд прызначыць мне смяротнае пакаранне», — заявіла Зубовіч на судзе.

Праўда, маці жанчыны на судзе расказала, што дачка сама не хацела працаваць.

Прысуд будзе абвешчаны 1 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?