Таргі замежнымі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы з 1 чэрвеня пераходзяць у рэжым бесперапыннага двайнога аўкцыёну.

Раней біржавыя таргі ў Беларусі праводзіліся ў рэжыме фіксінгу, пры якім усе здзелкі па адной замежнай валюце ажыццяўляюцца па адным і тым жа курсе.

У ходзе таргоў у рэжыме бесперапыннага двайнога аўкцыёну курсы заключаных здзелак могуць адрознівацца.

Сфармаваны па выніках таргоў сярэднеўзважаны курс па далярах ЗША, еўра і расійскім рублям будзе выкарыстоўвацца Нацыянальным банкам у якасці афіцыйнага курсу беларускага рубля да гэтых валют з дня, наступнага за днём правядзення таргоў.

З улікам працягласці гандлёвай сесіі з 11.00 да 12.25 (з улікам перыяду закрыцця) афіцыйныя курсы на сайце рэгулятара будуць публікавацца каля 13.00.

У сувязі з увядзеннем рэжыму бесперапыннага двайнога аўкцыёну з улікам асаблівасцяў яго функцыянавання з 1 чэрвеня на біржавым валютным рынку будуць здзяйсняцца толькі здзелкі куплі, продажу замежнай валюты банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі ад свайго імя і за свой кошт, а таксама ад свайго імя і па даручэнні кліентаў пры абавязковым продажы замежнай валюты.

Раніцай 1 чэрвеня курсы афіцыйных валют у Беларусі складаюць:

курс даляра — 14 890, еўра — 16 300, расійскі рубель — 280,5 беларускага рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?