Серыю фатаграфій, прысвечаную абавязковай службе ў войску для мужчын у Літве, якая была ўведзеная некалькі месяцаў таму, прэзентавалі літоўская актрыса і тэлевядучая Беата Тышкевіч-Хасанава разам з фатографам і студэнткай паліталогіі Нерынгай Ракашутэ.

Яны выбралі 14 выпадковых мужчын ва ўзросце ад 17 да 28 гадоў і зрабілі іх фотапартрэты: мужчыны, апранутыя ў ваенную форму, плачуць. Беата і Нерынга думаюць, што гэта добры спосаб, каб «паказаць, як небяспечныя гендарныя чаканні: чакаецца, што мужчына будзе рацыянальным, безэмацыйным і агрэсіўным». «Гэта вельмі важна, каб мы, як грамадства, навучылі мужчын выказваць свае эмоцыі і не прымяняць да іх стэрэатыпныя архаічныя ролі», – піша спадарыня Ракашутэ.

Фотаздымкі суправаджаюцца цытатамі сфатаграфаваных мужчын. Сярод іх сустракаюцца нават цалкам пазбаўленыя логікі, напрыклад:

«У сучасным свабодным грамадстве няма месца для гвалту. Абавязковымі павінны быць тыя рэчы, якія вы выбіраеце з вашай свабоднай волі».

«Ты прайграеш, толькі калі змагаешся»

«Армія – пустая трата часу. Колькі яшчэ салдат нам трэба?»

Больш фота тут

А вы за ці супраць абавязковай службы ў войску? Абмяркоўвайце ў каментарах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?