Былы губернатар амерыканскага штата Род-Айлэнд Лінкальн Чэйфі абвясціў аб намеры выставіць сваю кандыдатуру ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах.

Такім чынам, 62-гадовы Чэйфі стаў чацвёртым кандыдатам ад дэмакратаў.

Раней аб сваім намеры прыняць удзел у выбарах заявілі былая дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, сенатар Берні Сандэрс і былы губернатар штата Мэрыленд Марцін O'Мэлі.

Ад Рэспубліканскай партыі свае кандыдатуры выставілі ўжо 10 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?