Полк «Азоў» не будуць трэніраваць за грошы ЗША, а Украіна не атрымае амерыканскія ПЗРК. У Кангрэсе прыняты адпаведныя папраўкі да законапраекта HR 2685, «Аб выдатках на абарону ў 2015-м годзе» («Department of Defense Appropriations Act of 2015») па ініцыятыве кангрэсмена-дэмакрата Джона Кон'ерса і кангрэсмена-рэспубліканца Тэда Ёга. Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі» са спасылкай на сайт кангрэсмена-дэмакрата Кон'ерса (John Conyers).

Пры гэтым на старонцы кангрэсмена таксама называюць полк «Азоў» нэанацысцкім.

«Я ўдзячны, што Палата прадстаўнікоў учора аднагалосна прыняла прапанаваныя мной змены, якія закліканы гарантаваць, што нашы вайскоўцы не будуць рыхтаваць членаў агіднага (repulsive) неанацысцкага батальёна «Азоў» і небяспечныя ПЗРК не трапяць ва Украіну і Ірак», — прыводзіць словы Кон'ерса яго сайт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?