Букінгемскі палац. Фота: aboutbritain.com

Букінгемскі палац. Фота: aboutbritain.com

Каралева Вялікабрытаніі можа часова пакінуць Букінгемскі палац на час рамонтных работ, што будуць каштаваць 150 млн фунтаў (каля 235 млн даляраў), распавядае The Guardian. Брытанская антыманархісцкая арганізацыя «Рэспубліка» прапанавала каралеве не вяртацца, а палац ператварыць у музей.

Рэзідэнцыя каралевы мае патрэбу ў поўнай рэстаўрацыі, таксама трэба правесці новую электрыку, паставіць новую сантэхніку. Апошні раз сцены палаца фарбаваліся ў 1952 годзе.

Пераезд каралевы на час работ разглядаецца як адзін з варыянтаў, але як даволі імаверны. Прыкладна год каралева Елізавета II з мужам прынцам Філіпам могуць пажыць у Віндзорскім замку, летняй рэзідэнцыя каралевы.

Арганізацыя «Рэспубліка» прапануе не марнаваць грошы плацельшчыкаў падаткаў на пражыванне каралевы ў раскошным Букінгемскім палацы — хай палац будзе адкрыты для турыстаў, якія аплацяць утрыманне і рэстаўрацыю гістарычнага помніка. Каралеве яны прапануюць перасяліцца ў Сэнт-Джэймскі палац ды нагадваюць, што ў каралеўскай сям’і багата і іншай маёмасці.

Тым часам BBC заўважае, што каралеўская сям’я вярнула Казначэйству за апошні год прыбытак у памеры 285 млн фунтаў (прыблізна 447 млн даляраў), што на 6,7% больш за мінулы год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?