РУП "МАЗ" да канца 2008 года плануе вырабіць доследныя ўзоры тэхнікі стандарту Еўра-5. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам тэхнічны дырэктар ВА "БелаўтаМАЗ" Аляксандр Ракамсін пасля прэзентацыі новага абсталявання на тэрмагальванічнай вытворчасці.

Ён адзначыў, што цяпер спецыялісты прадпрыемства па заданню Міністэрства транспарту і камунікацый распрацоўваюць новыя мадэлі аўтамабіляў узроўню Еўра-5 для міжнародных грузаперавозак - седлавыя цягачы і грузавікі з прычэпам, а таксама аўтобусы для паставак у Еўропу. "Цяпер у еўрапейскіх краінах укараняюцца экалагічныя стандарты Еўра-4 і Еўра-5. І прадпрыемства павінна ісці ў нагу з часам, каб не ўпусціць гэтыя рынкі збыту", - падкрэсліў Аляксандр Ракамсін.

Цяпер на заводзе ў суткі вырабляецца 101 машына, з якіх 70-80 машын адпавядаюць стандарту Еўра-3. Тэхніка Еўра-4 пастаўляецца ў асноўным міжнародным перавозчыкам і ў далёкае замежжа, таму ў агульным аб'ёме выпуску яна не займае значнай долі - у дзень па заказу вырабляюцца 2-3 такія машыны. "Але пераход на новыя экалагічныя стандарты - сусветная практыка, і нам нельга адставаць", - дадаў тэхнічны дырэктар ВА "БелаўтаМАЗ".-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?