«Яна прыцягнута ў якасці падазраванай па крымінальнай справе. Знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя. Мера стрымання для яе не абіралася», паведаміла прадстаўнік Следчкага камітэта Юлія Ганчарова.

Аварыя адбылася вечарам 5 ліпеня на трасе Орша—Шклоў—Магілёў каля аграгарадка Александрыя. Каля 21:00 23-гадовая жанчына на «БМВ», у салоне якога знаходзілася шэсць чалавек, выехала на паласу сустрэчнага руху і ўрэзалася ў «Мерседэс Спрынтар», які ехаў у сустрэчным напрамку. Сутыкненне зафіксаваў відэарэгістратар «Спрынтэра».

У выніку аварыі кіроўца і трое пасажыраў «Мерседэса» атрымалі сур’ёзныя траўмы. Кіроўца «БМВ» шпіталізавана, але яе жыццю нічога не пагражае.

Крымінальная справа заведзена па факце парушэння ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Стаж падазраванай, жыхаркі Шклоўскага раёна, — менш за два гады, права на кіраванне аўтамабілем ёю атрымана ў лістападзе 2013 года.

На выхадных у аграгарадку Александрыя (Шклоўскі раён), дзе гадаваўся Аляксандр Лукашэнка, праходзіла штогадовае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Адкрываў свята кіраўнік дзяржавы. Калі Лукашэнка на верталёце адправіўся ў Мінск, яго картэж вяртаўся ў сталіцу вечарам у нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?