Пракуратура румынскага горада Плаешці наклала арышт на рахункі і маёмасць кампаніі Lukoil Europe Holdings Bvatrium Olanda.

mediafax.ro

mediafax.ro

Арышт, паведамляе румынскае інфармагенцтва Mediafax, накладзены ў якасці забеспячальнай меры ў рамках расследавання дзейнасці кампаніі ў краіне.

У ліку іншага, румынская пракуратура распарадзілася арыштаваць акцыі SC Petrotel-Lukoil SA Ploiesti — нафтаперапрацоўчага завода ЛУКОЙЛа ў горадзе Плаешці.

Фігурантамі расследавання аб ухіленні ад выплаты падаткаў і адмыванні грошай з'яўляюцца пяць супрацоўнікаў Lukoil Europe Holdings Bvatrium Olanda, у тым ліку двое грамадзян РФ, гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?