Лідары краін еўразоны разглядаюць магчымасць часовага выхаду Грэцыі з еўразоны, калі не будзе дасягнута пагадненне па пытанні аб новым пакеце фінансавай дапамогі абцяжаранай непасільнай доўгам краіне.

Пасля перамоваў міністраў фінансаў еўразоны, якія доўжыліся два дні, быў складзены праект рашэння па выхаду з крызісу.

Адзін з прадстаўнікоў грэчаскіх уладаў назваў праект вельмі дрэнным. Іншы неназваны прадстаўнік урада сказаў, што некаторыя пункты праграмы, як можа здацца, былі прыдуманы адмыслова, каб прынізіць прэм'ер-міністра Алексіса Ципраса і ўрад, які складаецца з прадстаўнікоў партыі «СІРЫЗА».

На чатырох старонках чарнавога праекта, складзенага міністрамі фінансаў еўразоны, прапануецца:

адабрэнне парламентам прапанаваных Грэцыяй рэформаў да 15 ліпеня,

правядзенне «амбіцыйных» пенсійнай і працоўнай рэформаў,

наданне поўнага доступу міжнародным крэдыторам да складання законапраектаў у Афінах,

магчымы перавод каштоўных актываў Грэцыі ў памеры 50 млрд еўра ў замежны фонд і іх далейшай прыватызацыі,

магчымае правядзенне перамоў па абмеркаванні умоў графіку выхаду краіны з зоны еўра і рэструктурызацыі доўгу, калі не будзе дасягнута дамоўленасць.

У ноч на панядзелак прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд і прэзідэнт Еўрасавета Дональд Туск пачалі другую сустрэчу ў рамках саміту краін еўразоны. Раніцай панядзелак перамовы аднавіліся.

Лідэры ЕС хочуць заручыцца гарантыямі кансенсусу ўсяго палітычнага спектру Грэцыі з нагоды будучых мер, да якіх прыйдзецца звярнуцца грэцкаму ўраду, каб зберагчы краіну ад эканамічнага калапсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0