Абвінавачаны па справе аб трагедыі на вуліцы Гая вызвалены ад крымінальнай адказнасці па стане неадэкватнасці і будзе накіраваны на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне.

Дзеянні мужчыны, які здзейсніў ДТЗ, у выніку якога загінулі муж і жонка, а таксама спрабаваў забіць сваю жонку і двух малалетніх дзяцей, кваліфікаваныя па ч.1 арт.14; п.1, 2, 6 ч.2 арт.139; п.1, 5, 16 ч.2 арт.139; ч.2 арт.218 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Справа слухалася на закрытых судовых пасяджэннях, каб не выдаваць медыцынскую таямніцу, бо абвінавачаны прызнаны неадэкватным. З просьбай аб гэтым выступіла дзяржаўны абвінаваўца.

Да ўваходжання пастановы суда ў законную сілу пастаноўлена меру стрымання абвінавачванаму пакінуць ранейшай — зняволенне пад вартай.

Пастаноўлена спагнаць з абвінавачванага на карысць аднаго з пацярпелых — сына загінулых у ДТЗ — матэрыяльнае кампенсаванне маральнага ўрону ў памеры 300 млн. рублёў, яшчэ двух пацярпелых — сваякоў загінулых — па 200 млн. рублёў.

ДТЗ адбылося ў Мінску 8 лістапада 2014 г. на вуліцы Гая. Мужчына кіраваў аўтамабілем «Аўдзі А8» і сутыкнуўся з «Аўдзі 100», пасля чаго пашкодзіў яшчэ некалькі прыпаркаваных уздоўж дарогі аўтамабіляў. Кіроўца і пасажыр «Аўдзі 100» памерлі на месцы. Згодна з заключэннем псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, абвінавачаны не ўсведамляў сваіх дзеянняў з-за псіхічнага стану.

Перад ДТЗ абвінавачаны, знаходзячыся ў сябе дома, параніў нажом жонку, малалетняга сына і дачку. Яшчэ раней ён прыходзіў з нажом у дзіцячы сад, які наведвала яго дзіця, і казаў выхавальніцы, а таксама некаторым бацькам: «У вочы мне не глядзіце». Пасля гэтага была выкліканая міліцыя, але прыезд супрацоўнікаў органаў унутраных спраў нічым не скончыўся. Пазней міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч паведаміў журналістам, што МУС пакарала за непрафесіяналізм некалькіх супрацоўнікаў міліцыі, якія выязджалі ў дзіцячы сад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?