Глыбоцкага сябра аргкамітэта БХД, журналіста Змітра Лупача 23 ліпеня Глыбоцкі райсуд аштрафаваў на 25 базавых велічынь (4,5 млн рублёў).
Яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб СМІ і артыкула 22.9 ч.2 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) на падставе размяшчэння 9 чэрвеня на сайце «Еўрарадыё» матэрыялу «Знайшліся сваякі памежніка, які загінуў на Глыбоччыне 17 верасня 1939 года».
«Адвакат разнесла довады абвінавачвання ў пух і прах. Але суддзя Казак, якая таксама ўзначальвае раённы суд, нават не даслухала аргументы да канца і вынесла свой прысуд», - адзначыла каардынатар БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.
0
0
0
0
0
0