На 319-м кіламетры аўтатрасы Гомель—Кобрын, пад Мікашэвічамі, перакуліўся МАЗ з паўпрычэпам, які перавозіў бітум. ДТЗ адбылося у начы з 1 на 2 жніўня.

«Супрацоўнікі ДАІ ўбачылі машыну перавернутай уверх коламі, з дэфармаванай кабінай, — распавёў Медыя-Палессю старшы дзяржаўтаінспектар Лунінецкага РАУС Андрэй Канапацкі. — Кіроўца цудам не пацярпеў. Узровень алкаголю ў паветры, якое выдыхнуў кіроўца склаў 1,5 праміле».

МАЗ належыць адной з фірмаў горада Масты Гродзенскай вобласці. Ён заправіў бітумам і вяртаўся дадому. Кіроўца, як мяркуецца, заснуў за рулём.

Паколькі бітум часткова праліўся, на месцы аварыі працавалі прадстаўнікі МНС, Дзяржпрамнагляду па Брэсцкай вобласці, экалагічных службаў.

Работы па падняцці МАЗа працягваліся на працягу ўсяго дня 2 жніўня праз вялікую вагу — агульная маса машыны з грузам перавышае 36 тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0