Амбасада ЗША ў Літве абвясціла аб спецыяльным грант на $500 тыс., выдзеленых на супрацьдзеянне расійскім СМІ ў краінах Балтыі.

Пра гэта пішуць «Известия».

У праекце могуць узяць удзел як пачаткоўцы, так і вопытныя рускамоўныя журналісты і іншыя медыяпрафесіяналы.

Паколькі расійская прапаганда і дэзінфармацыя множацца, сродкам масавай інфармацыі ва ўсіх трох краінах неабходныя навыкі і інструменты супрацьстаяння — з дапамогай пераканаўчай навіннай журналістыкі, заснаванай на фактах, гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце амбасады.

У Дзярждэпартаменце ЗША разлічваюць, што праграма будзе доўжыцца 12 месяцаў, на працягу якіх удзельнікі наведаюць семінары, трэнінгі ва ўсіх трох балтыйскіх краінах.

Замежнапалітычным ведамствам таксама запланаваны навучальныя паездкі ў ЗША для наведвання рэдакцый і школ журналістыкі, вывучэнне новых мадэляў фінансавання і паставак якаснага кантэнту ў лічбавую эпоху, развіцця крытычнага мыслення.

Удзельнікам праграмы з «рэалістычнымі ідэямі расследвальных праектаў» абяцаюць грашовыя прэміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0