Па выніках першага квартала скарачэнне ВУП складала 2,2% у гадавым выразе, паведамляе Расстат.

Ацэнка Расстата аказалася горшай за прагнозы Міністэрства эканамічнага развіцця, якое чакала скарачэння ВУП прыкладна на 4,4% у параўнанні з другім кварталам мінулага года.

У расійскім урадзе чакаюць, што ў трэцім квартале сітуацыя ў расійскай эканоміцы павінна палепшаць і па выніках года спад ВУП не перавысіць 2,8%. 

ВУП Беларусі таксама скарачаецца, бо беларуская эканоміка цалкам прывязаная да расійскай і таксама гранічна залежыць ад цэнаў на нафту, прадукты з якой складаюць аснову беларускага экспарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?