Летась у Беларусі пабраліся шлюбам 83 942 пары, але пры гэтым 34 864 сем’і прыйшлі ў ЗАГС, каб афіцыйна разарваць адносіны.
Каэфіцыент разводаў у Беларусі склаў 3,7 (колькасць разводаў на 1000 чалавек насельніцтва).
Гэта найвышэйшы паказчык сярод краін, якія цалкам знаходзяцца ў Еўропе.
Беларусы саступаюць у гэтай намінацыі толькі Расіі, дзе каэфіцыент дасягае 4,7.
У балтыйскіх краінах сем’і летась былі крыху мацнейшыя — у Літве (3,4) і Латвіі (3,2).
А вось у Польшчы, дзе касцёл мае вялікі ўплыў на грамадства, фіксуецца ўдвая менш разводаў, чым у балтыйскіх краінах.
Уяўляе інтарэс і розніца паміж рэгіёнамі Беларусі. Самыя трывалыя сем’і на Брэстчыне і Гродзеншчыне (3,2 і 3,4 адпаведна). На Міншчыне і Віцебшчыне - 3,7. Найбольш разводаў на Магілёўшчыне і Гомельшчыне (3,8).
Мінск стаіць у рэйтынгу асобна. У сталіцы летась было зарэгістравана 4 разводы на 1000 чалавек.