Галоўны трэнер ФК «Чэлсі» Жазэ Маўрынью груба абразіў доктара лонданскага клуба Еву Карнейра падчас матчу 1-га тура англійскай прэм'ер-лігі са «Суонсі» (2:2).

telegraph.co.uk

telegraph.co.uk

Медперсанал «Чэлсі» выбег на поле для аказання дапамогі паўабаронцу Эдэну Азару, які атрымаў пашкоджанне. Калі Карнейра вярнулася да лаўкі лонданцаў, Маўрынью пракрычаў у яе адрас па-партугальску «Filha de puta», што перакладаецца як «дачка шлюхі».

Транскрыпцыю сваркі Маўрынью з Карнейра перадала іспанская газета Marca са спасылкай на Sky Sports.

Карнейра была адхіленая клубам ад працы на трэніроўках і матчах пасля крытыкі ў яе адрас з боку Жазэ Маўрынью, які застаўся незадаволены дзеяннямі Карнейра ў матчы 1-га тура АПЛ супраць «Суонсі» (2:2).

Доктара «Чэлсі» падтрымалі Асацыяцыя футбольных медыкаў і Аб'яднанне дактароў АПЛ.

Сёння стала вядома, што Ева Карнейра хоча публічных выбачэнняў ад Маўрынью і можа падаць у суд на «Чэлсі».

Відэа інцыдэнту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?