Пра гэта Лешак Шарэпка заявіў у інтэрв'ю Польскаму Радыё. Пасол звярнуў увагу на тое, што апошнімі гадамі ажывіўся дыялог паміж Варшавай і Мінскам. На жаль, не ўдалося распачаць малы памежны рух з Беларуссю. Ёсьць таксама праблемы ў гістарычных пытаннях і ў справе польскай меншасці.

«Частка палякаў, якія тут актыўна працуюць, не маюць свайго легальнага прадстаўніцтва», — сказаў пасол.

На пытанне пра параду для свайго наступніка Лешак Шарэпка заявіў, што новы пасол не павінен забываць, што Беларусь — суседка Польшчы, а дачыненні з суседам заўсёды павінны быць адмысловымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?