Сусветныя цэны на нафту растуць у чацвер на фоне дадзеных Мінэнерга ЗША аб тыднёвым зніжэнні запасаў нафты ў краіне, сведчаць дадзеныя таргоў.

Па стане на 07.37 кошт кастрычніцкіх ф'ючарсаў на паўночнаморскую сумесь Brent рос на 1,18% — да 44,12 даляра за барэль. Кастрычніцкія ф'ючарсы на лёгкую нафту WTI даражэлі на 2,06%, да 39,39 даляра за бараль.

Па выніках тыдня, што завяршыщся 21 жніўня, камерцыйныя запасы нафты ў ЗША (выключаючы стратэгічны рэзерв) нечакана скараціліся на 5,5 мільёна барэляў, або на 1,2%, да 450,8 мільёна барэляў. Аналітыкі чакалі павелічэння запасаў на 1,022 мільёна барэляў, да 457,222 мільёна бараляў. Здабыча нафты ў ЗША за тыдзень апусцілася на 0,12%, або на 11 тысяч барэляў у суткі - да 9,337 мільёна бараляў у суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?