Па вяртанні ў Беларусь экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча затрымалі ў Гудагаі, але пакуль не вядома, ці возьмуць яго пад варту.

У тым выпадку, калі Міхалевіча пад вартай накіруюць ў СІЗА МУС альбо КДБ, то праваабаронцы будуць лічыць яго палітзняволеным. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

«Калі яго сапраўды возьмуць пад варту і накіруюць у СІЗА КДБ, а мы ведаем, што крымінальная справа адносна Міхалевіча да гэтага часу не спыненая і ён афіцыйна знаходзіцца ў вышуку (беларускія ўлады нават накіроўвалі запыт у Інтэрпол адносна Міхалевіча), то пры такіх абставінах мы будзем лічыць яго палітычным зняволеным. Таму, што гэта апошні фігурант справы па падзеях 19 снежня 2010 года і, наколькі памятаю, ён абвінавачваўся па артыкуле аб масавых беспарадках».

Нагадаем, затрыманне экс-кандыдата ў прэзідэнты 2010 года адбылося сёння ў Гудагаі. Палітык вяртаўся на радзіму з Вільні. У Беларусі ён не быў апошнія чатыры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?