mfa.gov.by

mfa.gov.by

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 11 верасня прыняў намесніка дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаннях менеджменту Патрыка Кенэдзі.

Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, звязаных з цяперашнім станам і перспектывамі развіцця беларуска-амерыканскіх адносінаў, паведамляе прэс-служба МЗС.

Нагадаем, Злучаныя Штаты Амерыкі прывіталі нядаўняе вызваленне шасцярых палітычных зняволеных у Беларусі, пра што заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Джон Кірбі ў сувязі з вызваленнем 22 жніўня Мікалая Статкевіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова. 

«Вызваленне гэтых шасцярых палітычных зняволеных з'яўляецца пазітыўнай падзеяй для людзей Беларусі і важным крокам у кірунку нармалізацыі адносінаў са Злучанымі Штатамі», — сказаў Кірбі.

Прэс-сакратар Дзярждэпа заклікаў беларускія ўлады правесці прэзідэнцкія выбары ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ, што, паводле яго слоў, таксама прывядзе да паляпшэння беларуска-амерыканскіх адносінаў.

«Гэтыя крокі зробяць больш моцнымі беларускі суверэнітэт і незалежнасць, якія цвёрда і недвухсэнсоўна падтрымліваюць Злучаныя Штаты», — сказаў Кірбі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?