Хуткая забрала яго з убогага жытла ў прыватным сэктары па вуліцы Калускай. Дактары канстатавалі крайнюю ступень зьнясіленьня. Пацыент гадоў сарака прызнаўся, што нічога ня еў тры дні, ды й да гэтага харчаваўся больш чым мізэрна.
Вывесьці небараку зь цяжкага стану дактары так і не далі рады. Ён памёр у больніцы ўсяго празь некалькі гадзін пасьля таго, як туды паступіў, — паведамляюць «Магілёўскія ведамасці»
0
0
0
0
0
0