Ірак, Іран і Сірыя знізілі цэны на кастрычніцкія пастаўкі нафты для захавання долі на азіяцкім рынку.

Зніжэнне цэнаў на $0,3 у Саудаўскай Аравіі, $0,35 - у Іраку і $ 0,5 — у Іране можа быць звязана з падзеннем кітайскай эканомікі. Кітай лічыцца асноўным спажыўцом нафты ў свеце. Акрамя таго, зніжэнне можа быць звязана з лішкам нафты на сусветным рынку, нават нягледзячы на падзенне здабычы ў ЗША.

У чэрвені АПЕК заявіла, што сябры арганізацыі не будуць скарачаць здабычу, нягледзячы на падзенне цэнаў. Зніжэнне цэнаў можна разглядаць як працяг цэнавай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0