Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў дзеянні кіраўніцтва краіны ў выпадку, калі Сірыя звернецца з просьбай увесці расійскія войскі.

«Калі будзе зварот, то ў рамках двухбаковых кантактаў, у рамках двухбаковага дыялогу ён, натуральна, будзе абмяркоўвацца і разглядацца. Пакуль неяк гіпатэтычна казаць складана», — сказаў Пяскоў.

Раней міністр замежных спраў Сірыі Валід аль-Муалем у інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлебачанню заявіў, што, калі ўзнікне неабходнасць, Дамаск папросіць Расію накіраваць свае войскі на бок сірыйскай арміі.

Паводле яго слоў, Расія з самага пачатку канфлікту аказвала дапамогу Сірыі, аднак свае войскі не ўводзіла.

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў пацвердзіў прысутнасць у Сірыі расійскіх вайсковых інструктараў, аднак падкрэсліў, што яны пастаўляюць узбраенне для сірыйскай арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?