Украіна мае намер запатрабаваць у Расіі ў розных міжнародных судах кампенсацыі ўрону за Крым і Данбас, агульная сума пазоваў можа перавысіць 50 мільярдаў даляраў.

«Сума па некаторых пазовах можа ў парадку сваёй велічыні раўняцца «справе ЮКАСа», — заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін ў тэлепраграме «Левы бераг з Соняй Кошкінай» на ўкраінскім канале «24», паведамляе ў аўторак, 22 верасня, інтэрнэт-партал LB.ua.

Па словах Клімкіна, ацэньваючы нанесеную шкоду, ва Украіне падлічылі «нават кошт прыродных рэсурсаў, уключаючы пясок», які не могуць выкарыстоўваць. Акрамя таго, Украіна ўпершыню мае намер падаць іск у Міжнародны суд ААН адносна невыканання Канвенцыі па фінансаванні тэрарызму.

«Калі мы дакажам, што Расія як дзяржава фінансавала і фінансуе тэрарызм, гэта можа прывесці Расію да абсалютна непрадбачаных абставінаў», — падкрэсліў Клімкін.

«Пытанне чатырох-шасці гадоў»

Кіраўнік украінскага МЗС адзначыў, што ў кароткатэрміновай перспектыве не варта чакаць судовых рашэнняў па дадзеных iсках, паколькі гэта «пытанне чатырох-шасці гадоў».

У цяперашні час Украіна ўжо падала чатыры пазовы супраць Расіі ў Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ), а прыкладна год таму пачаты працэс падачы пазову ў Міжнародны суд ААН. Украіна таксама прызнала юрысдыкцыю Гаагскага трыбунала адносна ваенных злачынстваў, учыненых з пачатку 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?