Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч абвясціў, што ўвечары 23 верасня правядзе сход выбарцаў у цэнтры Мінска — на плошчы Свабоды. 

Падчас выбараў праводзіць сходы для абмеркавання выбарчага працэсу могуць не толькі кандыдаты ў прэзідэнты ці іх давераныя асобы, але і шараговыя грамадзяне. Прычым у гэты час для іх таксама дзейнічае спрошчаны парадак атрымання дазволу на правядзенне такога мерапрыемства: трэба за пяць дзён да запланаванай акцыі падаць заяўку ў мясцовы выканкам. Праўда, разважае старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, даволі сумнеўна, што Статкевічу дазволілі б праводзіць масавае мерапрыемства на плошчы Свабоды: «Калі б Статкевіч звярнуўся ў мясцовы выканкам, то яму, глядзіш, для гэтых мэтаў як звычайна адвялі б плошчу Бангалор. Я думаю, што плошча Свабоды, як і ўсе астатнія плошчы, не ўключаная ў спіс месцаў для правядзення грамадска-масавых мерапрыемстваў. Нават для кандыдатаў у прэзідэнты — не кажу ўжо пра іншых грамадзян».

І калі правядзенню акцыі Статкевіча перашкодзяць праваахоўныя органы, то гэта будзе цалкам у межах іх паўнамоцтваў. Іншая справа, якім чынам гэта будзе зроблена. Бо разгон з затрыманнямі дрэнна паўплывае на агульную ацэнку выбараў назіральнікаў.

«Канечне, для міжнароднага фону, які важны для выбарчай кампаніі, гэта будзе дрэнна — гэта будзе негатыў. Шмат залежыць ад наступстваў саміх выбараў, ад атмасферы… Гэта ўсё назапашваецца. Але гэта будзе не галоўным для прызнання ці непрызнання выбараў, таму хай ён сабе не прыпісвае нейкай выбітнасці. Але так — будзе адным з фактарам, што будзе ўлічаны».

Нагадаем, падчас сённяшняга сходу палітык хоча задаць Аляксандру Лукашэнку шэраг «нязручных пытанняў». Ён запрасіў і кіраўніка дзяржавы наведаць акцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?