У дарозе вас чакаюць цікавыя экскурсіі, беларуская музыка і спевы, фотаздымкі, а таксама знаёмства з мясцовымі легендамі і паданнямі, у тым ліку з месцамі, дзе жывуць прывіды!

У Лідзе мы завітаем у старажытны замак князя Гедыміна (пабудаваны ў далёкім 1325 годзе), які ўжо часткова адчынены пасля доўгай рэстаўрацыі.

Пасля пройдзем па цэнтральных гарадскіх вуліцах, пабачым помнік архітэктуры ў стылі барока — Крыжаўзвіжанскі касцёл (1770 год) і Свята-Міхайлаўскую царкву ў стылі класіцызму, пабудаваную ў 1797-1825 гг. як касцёл святога Язэпа пры кляштары піяраў.

Далей мы наведаем вёску Ражанку Шчучынскага раёна, завітаем у касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла, пабудаваны ў сярэдзіне XVII стагоддзя — адзін з найпрыгажэйшых неагатычных храмаў краіны.

Пасля накіруемся ў мястэчка Жалудок, дзе пабачым узведзены ў 1853 годзе ў стылі позняга класіцызму касцёл Унебаўзяцця Панны Марыі, а таксама трапім у палац Чацвярцінскіх.

Тут, дарэчы, здымалі айчынны фільм жахаў «Масакра».

Апошняй кропкай падарожжа стане старажытная Маламажэйкаўская царква абарончага тыпу ў вёсцы Мураванка (XVI стагоддзе).

З атрыманымі ад вандроўкі эмоцыямі і ўражаннямі, у 20.00-20.30 вяртаемся ў Мінск!

Кошт квітка складае 350.000 рублёў.

Вандроўка адбудзецца 27 верасня (нядзеля), час: 9.00-20.30

Тэлефануйце зараз! 8 029 690 03 76

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0