Сёння з раніцы паўднёва-заходнія, а днём і цэнтральныя раёны краіны будуць знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Украіны.

Чакаецца воблачна з праясненнямі. У заходніх і ў цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У асобных раёнах моцныя дажджы. Раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 м / с. Максімальная тэмпература паветра +22—28, па захадзе краіны +18—21.

У Мінску: кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Максімальная тэмпература паветра каля +24. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?